Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 лютага 2021, 15:53

Вакцына "Спадарожнік V" можа стаць "гісторыяй глабальнага поспеху" - The Washington Post

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская вакцына супраць новага каранавіруса "Спадарожнік V", відаць, атрымлівае ўсё больш шанцаў на тое, каб стаць "гісторыяй глабальнага поспеху", напісала газета The Washington Post, паведамляе ТАСС.

"Вакцына атрымала падтрымку на мінулым тыдні пасля таго, як паважаны брытанскі медыцынскі часопіс The Lancet апублікаваў рэцэнзаваны артыкул з прызнаннем таго, што гэта вакцына мае эфектыўнасць 91,6 працэнта праз 21 дзень пасля першай прышчэпкі і 91,8 працэнта эфектыўнасці для асоб старэйшых за 60 гадоў, што ставіць яе ў адзін рад з вакцынамі Pfizer-BioNTech і Moderna", - піша выданне.

Газета нагадала, што яшчэ ў жніўні мінулага года ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША высмейвалі гэты расійскі прэпарат, які не прайшоў на той момант усіх традыцыйных этапаў праверкі, і запэўнівалі, што ў ЗША яго прымяненне цалкам немагчыма. З таго часу, канстатуе газета, гэта вакцына была адобрана да прымянення больш як у дзесяці краінах.

Вакцына "Спадарожнік V" значна таннейшая, чым яе заходнія канкурэнты, і не патрабуе такіх нізкіх тэмператур захоўвання, як, напрыклад Pfizer, адзначае выданне. Усё гэта будзе садзейнічаць пашырэнню колькасці краін, якія захочуць скарыстацца расійскай вакцынай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі