Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 снежня 2020, 15:22

Вакцына "Спадарожнік V" эфектыўная супраць новага штама каранавіруса - РФПІ

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская вакцына "Спадарожнік V" эфектыўная супраць новага штама каранавіруса, выяўленага ў шэрагу краін Еўропы. Аб гэтым заявіў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцыі (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў, паведамляе ТАСС.

"Спадарожнік V" з'яўляецца высокаэфектыўным супраць новай мутацыі віруса, выяўленай у Еўропе. Ён такі ж эфектыўны супраць яе, як і супраць існуючых штамаў", - сказаў Кірыл Дзмітрыеў.

Раней паведамлялася, што новы штам каранавіруса стаў прычынай успышкі захворвання, зафіксаванай у апошнія дні на поўдні Вялікабрытаніі. Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан заявіў, што новая мутацыя каранавіруса да 70 працэнтаў больш заразная, чым вядомы да гэтага штам. У сувязі з гэтым у Лондане і на паўднёвым усходзе Англіі 20 снежня быў уведзены больш строгі локдаўн. Шэраг краін заявіў аб спыненні авіязносін з Вялікабрытаніяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі