Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 ліпеня 2021, 17:47

Вакцына "Спадарожнік V" эфектыўна супраць новых штамаў каранавіруса - вынікі даследаванняў

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцына "Спадарожнік V" эфектыўная супраць новых штамаў каранавіруса, сведчаць вынікі даследаванняў Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі, апублікаваныя ў вядучым міжнародным часопісе Vaccines, паведамляе ТАСС са спасылкай на фонд прамых інвестыцый (РФПІ).

"НДЦЭМ імя Гамалеі і РФПІ аб'яўляюць пазітыўныя вынікі даследавання нейтралізуючай актыўнасці сывараткі крыві, узятай у вакцынаваных прэпаратам "Спадарожнік V", супраць новых штамаў SARS-CoV-2. Вакцынацыя прэпаратам выпрацоўвае ахоўныя нейтралізуючыя цітры антыцел супраць новых штамаў, уключаючы Alpha B.1.1.7 (выяўлены ў Вялікабрытаніі), Beta B.1.351 (выяўлены ў ПАР), Gamma P.1 (выяўлены ў Бразіліі), Delta B.1.617.2 і B.1.617.3 (выяўлены ў Індыі) і выяўленых у Маскве варыянтаў B.1.1.141 і B.1.1.317", - гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні.

Адзначаецца, што атрыманыя даныя дэманструюць, што "Спадарожнік V" захоўвае ахоўныя ўласцівасці супраць новых штамаў.

"Зніжэнне ўзроўню віруснейтралізуючай актыўнасці ў прэпарату "Спадарожнік V" да шэрага штамаў аказалася значна меншым у параўнанні з данымі, апублікаванымі вытворцамі іншых вакцын, якія раней пацвердзілі эфектыўнасць сваіх прэпаратаў супраць новых мутацый каранавіруснай інфекцыі", - адзначана ў паведамленні.

РФПІ таксама паведамляе, што Цэнтр імя Гамалеі актыўна вывучае новыя штамы SARS-CoV-2 для ацэнкі эфектыўнасці вакцыны "Спадарожнік V" па меры таго, як яны ўзнікаюць у розных рэгіёнах свету. Цэнтр і фонд таксама разглядаюць магчымасці стварэння "кактэйляў" вакцын сумесна з іншымі вядучымі вытворцамі з прымяненнем першага кампанента прэпарату "Спадарожнік V".

На сённяшні дзень "Спадарожнік V" зарэгістраваны ў 67 краінах з агульным насельніцтвам большым за 3,5 млрд чалавек. Даныя рэгулятараў шэрага краін, у тым ліку Мексікі, Аргенціны, Сербіі, Бахрэйна, Венгрыі, Сан-Марына, ААЭ і іншых дзяржаў, атрыманыя ў ходзе вакцынацыі насельніцтва, дэманструюць, што "Спадарожнік V" - адна з найбольш бяспечных і эфектыўных вакцын супраць каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі