Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 ліпеня 2021, 15:29

Вакцына "Ковівак" эфектыўная супраць штама "Дэльта"

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская вакцына "Ковівак" эфектыўная супраць штама каранавіруса "Дэльта", паведаміў ТАСС генеральны дырэктар распрацаваўшага прэпарат Цэнтра імя Чумакова, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (РАН) Айдар Ішмухаметаў.

"Праведзеныя даследаванні паказалі супастаўныя рэзультаты па імуналагічнай эфектыўнасці вакцыны "Ковівак" супраць віруса "Дэльта" ў параўнанні з "Альфа-штамам" каранавіруса", - сказаў Айдар Ішмухаметаў.

Версія каранавіруса, якая атрымала афіцыйную назву "Дэльта", была ўпершыню выяўлена ў Індыі ў кастрычніку мінулага года. Раней Усеіндыйскі інстытут медыцынскіх даследаванняў паведаміў, што гэты варыянт віруса здольны інфіцыраваць людзей нават пасля таго, як тыя прышчапіліся існуючымі ў краіне вакцынамі Covaxin і Covishield. Варыянт гэтага штама "Дэльта плюс" лічыцца яшчэ больш заразным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі