Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2023, 12:04

Ваенны эксперт: калі Украіне спыняць фінансавыя ўліванні, яна проста памрэ

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі Украіне спыняць фінансавыя ўліванні, яна проста памрэ. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў ваенны эксперт Анатоль Мацвійчук.

"Для нас быў бы самы лепшы варыянт, калі б цяпер вайна спынілася. Калі б мы дыпламатычным шляхам вырашылі ўсе праблемы і на гэтай тэрыторыі была б створана нейтральная дзяржава, хаця б лаяльная палітыцы Саюзнай дзяржавы. Але я баюся, што гэта не адбудзецца. Таму што тая палітыка, якая супраць нас праводзіцца, - не толькі антыруская. Яна антыславянская, антыхрысціянская. Яна разбурае ўсю культуру, якая ў нас склалася, пачынаючы дзесьці пасля Першай сусветнай вайны на вось гэтым напрамку, калі мы працавалі ў адзінай спайцы", - сказаў Анатоль Мацвійчук.

Паводле яго слоў, наступнае пытанне - неабходна засцерагчы ад небяспекі поўнасцю Саюзную дзяржаву. "Калі туды (ва Украіну. - Заўвага БЕЛТА) увойдзе Польшча - яна ж проста на Усходнія Крэсы выходзіць. Ёсць тэрыторыя Беларусі, на якую Польшча гаворыць, што гэта яе тэрыторыя - Заходняя Беларусь. Гэта значыць мы павінны будзем стварыць такія ўмовы, каб вайна на гэтых напрамках ніколі не магла б узнікнуць і развівацца ў напрамку нацыяналізму, які спрабуе сяць Польшча і яе саюзнікі", - адзначыў эксперт.

"Ну і апошняе, нікому не сакрэт, што Украіна як дзяржава фінансава несамастойная. Яна скончылася. Калі сёння ёй спыняць фінансавыя ўліванні, яна проста памрэ. Значыць, гэтыя даўгі камусьці трэба будзе аддаваць. Актывы, якія цяпер ёсць ва Украіне, спрабуюць прыбраць да рук амерыканцы і англічане. Самы лепшы варыянт быў бы такі, каб гэтыя ўсе землі на правах суб'екта ўвайшлі ў Расійскую Федэрацыю. Чаму? Яны тады нікому нічога не вінны. Мы будзем з вамі сведкамі ў выніку нашых перамог. Цяжкія, я думаю, будуць перагаворныя працэсы, якія будуць аднаўляцца часткай сіл, якія будуць уваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі, а часткай сіл у стварэнні нейкага новага дзяржаўнага ўтварэння, якое, можа, будзе называцца Украінай", - дапоўніў Анатоль Мацвійчук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі