Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2021, 11:18

Ва Узбекістане стартуе прэзідэнцкая кампанія

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння, 23 ліпеня, будзе дадзены старт кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан. У гэты ж дзень адбудзецца і афіцыйнае адкрыццё прэс-цэнтра ЦВК, паведамляе сайт навін Kun.uz.

Выбары прэзідэнта краіны адбудуцца 24 кастрычніка 2021 года.

У пачатку чэрвеня лідар партыі "Мілій тыкланіш" Алішэр Кадыраў паведаміў, што плануе аб'явіць аб вылучэнні сваёй кандыдатуры ў прэзідэнты. Акрамя таго, чакаецца, што на асенніх выбарах кандыдатамі стануць таксама старшыня СДП "Адалат" Бахрам Абдухалімаў, старшыня Народна-дэмакратычнай партыі Улугбек Інаятаў і старшыня Экалагічнай партыі Нарзуло Абламурадаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі