Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 жніўня 2019, 16:56

Ва Ульянаўску 7 чалавек атруціліся сланечнікавым алеем, двое - памёрлі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Ульянаўску (Расія) два чалавекі памерлі пасля атручэння сланечнікавым алеем саматужнай вытворчасці, яшчэ пяць чалавек шпіталізаваны з крывацёкам, паведамляе РБК.

Паводле слоў медыкаў, усе пацярпелыя ўжывалі ў ежу алей дамашняй вытворчасці, куплены ў аднаго і таго ж вытворцы.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Ульянаўскай вобласці Васіль Зіма, вытворца алею, жыхар вёскі Міхайлаўскае, таксама апынуўся ў ліку пацярпелых. Насенне яму прывёз знаёмы з Самарскай вобласці.

Стан пацярпелых, сярод якіх двое дзяцей, ацэньваецца як здавальняючы.

Следчае ўпраўленне СКР па Ульянаўскай вобласці праводзіць праверку ў сувязі з інцыдэнтам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі