28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне пацвердзілі 26 071 новы выпадак каранавіруса за мінулыя суткі - максімум за ўвесь час пандэміі. Аб гэтым паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
"За суткі, 27 кастрычніка, ва Украіне зафіксаваны 26 071 новы выпадак заражэння COVID-19, з іх дзяцй - 1830, медработнікаў - 477", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
За суткі шпіталізавана 5366 чалавек, 10 006 выздаравелі, 576 памерлі.
Больш за ўсё новых выпадкаў COVID за суткі пацверджана ў Кіеве і ў Днепрапятроўскай, Адэскай, Жытомірскай, Львоўскай і Запарожскай абласцях.
Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, з пачатку пандэміі ва Украіне зарэгістравана 2 957 359 новых выпадкаў заражэння СOVID-19, памерлі 69 854 чалавекі.-0-