Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2021, 17:55

Ва Украіне зафіксавана рэкордная за ўсю гісторыю колькасць зваротаў на нумар 103

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне 10 кастрычніка колькасць зваротаў па нумары 103 дасягнула рэкордных паказчыкаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя краіны.

"10 кастрычніка колькасць зваротаў па нумары 103 дасягнула рэкордных паказчыкаў - звыш 44 тыс. выклікаў за суткі. На гэты ж перыяд прыпала найбольшая за ўсю гісторыю колькасць выездаў брыгад экстраннай медыцынскай дапамогі і з наступнай шпіталізацыяй пацыентаў. У першую чаргу гэта звязана з новай хваляй каранавіруснай хваробы COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначыў міністр аховы здароўя Віктар Ляшко, падставамі для выкліку машыны хуткай дапамогі з'яўляюцца сатурацыя меншая за 92 працэнты, якую можна памераць у дамашніх умовах з дапамогай пульсаксіметра, страта прытомнасці і іншыя прыкметы, што пагражаюць жыццю і сведчаць аб крытычным стане.

Згодна са стандартамі аказання медыцынскай дапамогі пры каранавіруснай інфекцыі ў бальніцы кладуць пацыентаў сярэдняй цяжкасці і цяжкіх хворых.

Паводле даных аховы здароўя Украіны, 97,1 працэнта людзей, якія былі шпіталізаваны з COVID-19 у верасні, былі непрышчэплены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі