Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 снежня 2021, 13:04

Ва Украіне зафіксавалі рэкорд па адтоку насельніцтва за апошнія 11 гадоў

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць грамадзян, якія выехалі з Украіны і пакуль не вярнуліся, у гэтым годзе пабіла рэкорд за апошнія 11 гадоў. Аб гэтым паведамляе ўкраінскае выданне "Страна" са спасылкай на сэрвіс маніторынгу Opendatabot.

"За 10 месяцаў 2021 года краіну пакінулі і ўсё яшчэ не вярнуліся больш як 600 тыс. украінцаў. Гэта самы вялікі паказчык апошніх 11 гадоў", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных рэсурсу, у першай палавіне 2010-х гадоў Украіна штогод страчвала амаль паўмільёна чалавек, але пасля 2014-га штогадовая колькасць асоб, якія не вярнуліся, прыкметна знізілася. Аднак усё роўна лік тых, хто выехаў, ішоў на сотні тысяч.

"У цэлым з 2011 па 2020 год у краіну не вярнуліся 2,6 млн грамадзян Украіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з прагнозам Opendatabot, калі ў снежні 2021-га не адбудзецца масавага вяртання ўкраінцаў дадому, то сукупнае адмоўнае сальда за 11 гадоў складзе больш за 3,3 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі