Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2020, 12:04

Ва Украіне за суткі выявілі больш за 12 тыс. новых выпадкаў COVID-19

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне на 24 лістапада зафіксавана ўжо 647 976 выпадкаў COVID-19, прырост за суткі - 12 287. Аб гэтым УНН паведамляе са спасылкай на даныя міністра аховы здароўя краіны Максіма Сцяпанава ў Facebook.

Кіраўнік украінскага Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што сярод новых заражаных - 533 дзіцяці і 570 медработнікаў. За мінулыя суткі шпіталізаваны 1 403 чалавекі, 188 хворых памерлі 8 298 выздаравелі. За час пандэміі ва Украіне выздаравелі 299 358 чалавек, памерлі 11 263 заражаныя. Праведзена больш за 4,2 млн ПЦР-тэстаў.

"За апошнія суткі найбольшая колькасць пацверджаных выпадкаў зарэгістравана ў Кіеве (1 422), Кіеўскай (1 089), Днепрапятроўскай (952), Адэскай (865) і Запарожскай (800) абласцях", - дадаў Максім Сцяпанаў.

Згодна з данымі рэсурсу Worldometers, што адсочвае сітуацыю з каранавірусам у свеце, Украіна знаходзіцца на 17-м месцы па распаўсюджванні і на 24-м па колькасці смярцей ад COVID-19.

Раней Максім Сцяпанаў, каменціруючы тэмп распаўсюджвання каранавіруса, адзначаў, што сітуацыя ва Украіне хутка ператвараецца са складанай у катастрафічную і лёгка прайсці другую хвалю не ўдасца.

У Міністэрстве аховы здароўя краіны распрацавалі чатырохузроўневы план дзеянняў у залежнасці ад колькасці хворых на COVID-19. Пры імклівым росце іх колькасці магчымы поўны лакдаўн. На бягучым этапе ўрад абмежаваўся каранцінам выхаднога дня: з апоўначы суботы да апоўначы панядзелка ў краіне не працуе нічога, акрамя грамадскага транспарту, прадуктовых магазінаў, заправак, аптэк і некаторых іншых устаноў.

Каранцін для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса ва Украіне ўвялі з 12 сакавіка. На гэты час дзейнічае адаптыўны каранцін да 31 снежня ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі