Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 жніўня 2021, 12:04

Ва Украіне з 5 жніўня зменяцца правілы ўезду

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне з 5 жніўня зменяцца правілы ўезду для замежных грамадзян, паведамляе "РБК-Украіна".

Абавязковай будзе самаізаляцыя на 10 дзён для іншаземцаў і ўкраінцаў і 14 дзён для асоб, якія прыбылі з Расіі або Індыі, калі яны знаходзіліся там больш за тыдзень або на працягу апошніх 14 дзён. Адлік каранціну пачынаецца праз 72 гадзіны пасля перасячэння граніцы, пад кантролем дадатку.

Самаізаляцыя не спатрэбіцца замежным грамадзянам са страхавым полісам і дакументам, што пацвярджае поўную вакцынацыю або атрыманне адной дозы вакцыны. Таксама грамадзянам Украіны, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Абавязковым пры перасячэнні граніцы для замежных грамадзян застаецца прад'яўленне страхавога поліса і аднаго з трох дакументаў: адмоўны ПЛР-тэст/экспрэс-тэст, зробленыя не больш як за 72 гадзіны да ўезду, або даведка аб поўнай вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі