Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2021, 11:50

Ва Украіне выявілі больш за 15 тыс. новых выпадкаў COVID-19 за суткі - максімум з пачатку года

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ва Украіне зафіксавалі 15 053 новыя выпадкі заражэння каранавірусам, што стала максімумам з пачатку года, паведамляе РБК-Украіна.

Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння выяўлена ў Кіеве, Львоўскай і Жытомірскай абласцях. За мінулыя суткі ва Украіне выздаравелі 6514 чалавек, памерлі 267 пацыентаў.

Улады Украіны 4 сакавіка аб'явілі аб пачатку ў краіне трэцяй хвалі пандэміі каранавіруса. "На жаль, мы вымушаны канстатаваць, што ва Украіне пачалася трэцяя хваля эпідэміі. Статыстыку, якую мы бачым на сённяшні дзень, немагчыма інтэрпрэтаваць па-іншаму", - сказаў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль.

Раней кіраўнік урада заяўляў, што за апошні тыдзень ва Украіне рэзка павялічылася колькасць цяжкіх выпадкаў COVID-19. На сённяшні дзень у краіне задзейнічана максімальная колькасць апаратаў ШВЛ за ўвесь час пандэміі.

Усяго з пачатку пандэміі ва Украіне пацверджана больш за 1,5 млн выпадкаў каранавіруса, выздаравелі больш за 1,2 млн чалавек, памерлі больш за 29,2 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі