Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 красавіка 2021, 13:55

Ва Украіне праціўнікі каранцінных мер перакрылі ўчастак трасы Кіеў-Харкаў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўкраінскай Палтаве ўжо трэці дзень запар прадаўжаюцца пратэсты супраць каранцінных абмежаванняў, паведамляе "РБК-Украіна".

Пратэстуюць работнікі рынкаў, якія патрабуюць дазволіць ім працаваць у час узмоцненых каранцінных абмежаванняў.

Сёння прадпрымальнікі перакрылі ўчастак трасы Кіеў - Харкаў у межах Палтавы. Яны бесперапынна ходзяць па пешаходным пераходзе, прапускаючы толькі машыны хуткай дапамогі.

Раней ва ўкраінскім Мікалаеве работнікі рынку вырашылі прадоўжыць працаваць, нягледзячы на ўвядзенне жорсткага каранціну. Для закрыцця рынку ўлады задзейнічалі Нацыянальную гвардыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі