Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2020, 13:11

Ва Украіне прагназуюць рэзкі рост беспрацоўя

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кабінет міністраў Украіны прагназуе рост колькасці беспрацоўных у краіне ў гэтым годзе да 9,4 працэнта. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Вярхоўнай рады прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, паведамляе УНН.

"З пачатку дзеяння каранціну амаль 200 тыс. чалавек атрымалі статус беспрацоўнага. Паводле нашых прагнозаў, у гэтым годзе прагназуецца рэзкі рост беспрацоўных да 9,4 працэнта, у 2019 годзе гэта лічба складала 8,2 працэнта", - сказаў Дзяніс Шмыгаль.

Паводле яго слоў, мэта ўрада не толькі ў захаванні рабочых месцаў, але і стварэнне новых.

Між тым ва Украіне прадаўжаюцца пратэсты супраць мер каранціну. Як паведамляе УКРІНФАРМ, у Кіеве сёння пачалася акцыя пратэсту аўтобусных перавозчыкаў, якія патрабуюць аднаўлення ўнутраных і міжнародных аўтобусных пасажырскіх перавозак.

Урад Украіны з 12 сакавіка ўвёў у краіне каранцін з мэтай процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, была спынена работа метрапалітэна ў Кіеве, Харкаве і Дняпры, рух наземнага транспарту ў гарадах, спынены міжгароднія і міжабласныя аўтамабільныя, чыгуначныя і авіязносіны. З 28 сакавіка Украіна поўнасцю закрыла граніцу для рэгулярных зносін, у тым ліку і для авіязносін.

Зараз каранцін прадоўжаны да 22 мая, але з 11 мая частка абмежаванняў была знята.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі