Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 красавіка 2021, 15:48

Ва Украіне прадоўжылі рэжым НС да 30 чэрвеня ў сувязі з COVID-19

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Украіны прадаўжае да 30 чэрвеня рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за сітуацыі па распаўсюджванні каранавіруса, паведамляе Укрінфарм.

"Урад прадаўжае да 30 чэрвеня рэжым надзвычайнай сітуацыі. Надзвычайная сітуацыя перш за ўсё датычыцца органаў дзяржаўнай улады і іх пастаяннай гатоўнасці па процідзеянні пандэміі. Адначасова гэта яшчэ адзін напамін усім украінцам, што мы павінны заставацца асцярожнымі. Бо ад гэтага залежыць здароўе і жыццё нашых блізкіх", - сказаў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль. Паводле яго слоў, асабліва такую асцярожнасць і свядомае стаўленне людзі павінны паказаць у перыяд майскіх свят і Вялікадня.

Кабінет міністраў Украіны 17 лютага прыняў пастанову аб устанаўленні ў краіне адаптыўнага каранціну да 30 красавіка, былі ўстаноўлены чатыры ўзроўні эпіднебяспекі і паказчыкі іх вызначэння.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 ва Украіне - 2 027 544. Колькасць смяротных выпадкаў склала 42 565.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі