Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 кастрычніка 2021, 10:12

Ва Украіне невакцынаваных настаўнікаў і чыноўнікаў будуць адхіляць ад работы без захавання зарплаты

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне будуць адхіляць ад работы ўсіх невакцынаваных дзяржаўных чыноўнікаў і работнікаў сферы адукацыі без захавання заработнай платы. Адпаведная пастанова ўрада ўступае ў сілу з 8 лістапада, паведамляе ўкраінскі часопіс "Фокус".

"Кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый цяпер будуць абавязаны забяспечыць адхіленне ад работы сваіх невакцынаваных супрацоўнікаў, да моманту праходжання імі вакцынацыі ад COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што пастанова не датычыцца тых асоб, якія маюць проціпаказанні да вакцынацыі ад COVID-19 і прадаставілі медыцынскае заключэнне аб такіх проціпаказаннях.

Раней Міністэрства аховы здароўя Украіны зацвердзіла пералік прафесій, прадстаўнікі якіх у абавязковым парадку павінны мець прышчэпкі ад каранавіруса. Работадаўцы абавязаны будуць адхіліць ад работы ўсіх супрацоўнікаў, якія не прайшлі вакцынацыю, захаваўшы за імі месца работы, аднак без выплаты заработнай платы.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Віктар Ляшко заявіў, што абавязковая вакцынацыя ва Украіне з'яўляецца законнай, спаслаўшыся на артыкул нумар 12 Закона Украіны "Аб ахове насельніцтва ад інфекцыйных хвароб".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі