Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга назваў непрымальным запрашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да Уладзіміра Зяленскага прыехаць у Маскву. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X Сібіга напісаў, што такія прапановы "заведама непрымальныя". "Непасрэдна цяпер як мінімум сем краін гатовы прыняць сустрэчу лідараў Украіны і Расіі для спынення вайны: Аўстрыя, Святы прастол, Швейцарыя, Турцыя і тры дзяржавы Персідскага заліва. Гэта сур'ёзныя прапановы, і (Зяленскі. - Заўвага БЕЛТА) гатовы да такой сустрэчы ў любы момант", - заявіў кіраўнік МЗС Украіны.
Пры гэтым міністр не растлумачыў, чаму Зяленскі не мае намеру прыехаць у Маскву, калі сапраўды гатовы да сустрэчы.
Раней у сераду, 3 верасня, Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Кітай запрасіў Зяленскага прыехаць у Маскву, калі ён гатовы да сустрэчы.-0-