Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2020, 16:05

Узрывы прагрымелі ў паштовых аддзяленнях Нідэрландаў

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У паштовых аддзяленнях у Нідэрландах прагрымелі два ўзрывы, паведамляе нідэрландская газета

NL Times.

Першы ўзрыў адбыўся каля 8.00 па мясцовым часе ў раёне Слотэрдэйк Амстэрдама. Паліцыя паведаміла, што, паводле папярэдніх даных, размова ідзе аб пасылцы з бомбай.

Другі ўзрыў прагрымеў у паштовай кампаніі ў горадзе Керкрадэ. Пра падазроны прадмет паведамілі ў паліцыю ў 8.33 па мясцовым часе. На месцы здарэння знаходзяцца эксперты па выбуховых рэчывах.

Пацярпелых няма.

Паліцыя пакуль не паведамляе, ці звязаны абодва інцыдэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі