Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2024, 11:57

Узровень вады ў рацэ Урал каля Арэнбурга дасягнуў 872 см. Пік паводкі прыпадзе на 10 красавіка

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень вады ў рацэ Урал каля расійскага горада Арэнбург за суткі вырас на 16 см, дасягнуўшы 872 см. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю арэнбургскага гідраметцэнтра.

На 8:00 (06:00 па мінскім часе) 8 красавіка ўзровень вады ў рацэ Урал каля горада Арэнбурга дасягнуў узроўню 872 см. Раніцай 7 красавіка ён быў 856 см. Адзначаецца, што небяспечнай лічыцца адзнака 930 см.

Узровень вады ў рацэ Сакмaра каля Татарскай Кaргалы за суткі вырас на 30 см, склаўшы 783 см. Небяспечнай лічыцца адзнака 870 см.

Як праінфармавалі ў мэрыі горада, звыш 2 тыс. прысядзібных участкаў і больш як 1,5 тыс. домаўладанняў былі падтоплены ў Арэнбургу. За суткі іх колькасць павялічылася на 231 і 188 адпаведна. Сітуацыя на многіх тэрыторыях, якія знаходзяцца ў поймах Урала і Сакмары, крытычная.

Пік паводкі, згодна з прагнозамі спецыялістаў, прыпадзе на 10 красавіка.

Прэс-служба ўрада рэгіёна паведаміла, што ў Арэнбургскай вобласці РФ узровень вадаёмаў за суткі павялічыўся ад 8 да 30 см. Пры гэтым у пацярпелым ад паводкі Орску ўзровень ракі Урал наадварот знізіўся на 9 см і склаў 963 см.

Згодна з прагнозамі рэгіянальнага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у Курганскай вобласці РФ пры паводцы звыш 10 тыс. дамоў, прысядзібных участкаў і дач могуць быць падтоплены. "Пры максімальных дапушчальных значэннях будуць падтоплены 62 населеныя пункты, 4300 дамоў і 5550 прысядзібных участкаў, 600 дачных участкаў. У зоне магчымага падтаплення знаходзяцца 18718 чалавек, з іх 3649 дзяцей", - гаворыцца ў паведамленні. На тэрыторыі рэгіёна ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці, рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены ў Звярынагалоўскай муніцыпальнай акрузе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі