Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2025, 09:10

Узровень беднасці ў Італіі дасягнуў максімуму за дзесяцігоддзе

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень беднасці ў Італіі пры ўрадзе прэм'ера Джорджы Мелоні дасягнуў максімуму за дзесяцігоддзе - амаль дзясятая частка ўсяго насельніцтва краіны не мае магчымасці набыць набор тавараў і паслуг для пакрыцця базавых патрэб. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на даныя італьянскіх міністэрстваў і статычнай службы.

З іх вынікае, што за час праўлення Мелоні ў краіне вырас паказчык абсалютнай беднасці. На гэты час 9,8 працэнта дамашніх гаспадарак не могуць набыць набор базавых тавараў і паслуг па бягучых цэнах. Гэта з'яўляецца максімальным паказчыкам з 2014 года.

Пры гэтым узровень адноснай беднасці, калі спажывецкія расходы дамашняй гаспадаркі ніжэй за ўмоўную рысу беднасці, за тры гады вырас да 14,9 працэнта ўсяго насельніцтва. Гэта максімальны ўзровень з 2017 года.

У краіне таксама зніжаюцца зарплаты. За апошнія тры гады зарплаты ў рэальным выражэнні зменшыліся на 4,3 працэнта.

У 2024 годзе кабінет Мелоні адмяніў штомесячную дапамогу для маламаёмных, якая выплачвалася з 2019 года. Узамен урад запусціў новую праграму, прызначаную толькі для сацыяльна неабароненых груп: сем'яў з дзецьмі, людзей з інваліднасцю і грамадзян старэйшых за 60 гадоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі