Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 верасня 2022, 10:11

Узбекістан і Казахстан створаць Міжнародны цэнтр прамкааперацыі

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекістан і Казахстан дамовіліся аб стварэнні ў бліжэйшы час Міжнароднага цэнтра прамысловай кааперацыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўзбекскага Міністэрства інвестыцый і знешняга гандлю.

Рашэнне аб развіцці прамысловай кааперацыі прынята ў ходзе перагавораў дэлегацый дзвюх краін. Бакі маюць намер у найкарацейшыя тэрміны распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю па арганізацыі знешняй і ўнутранай інфраструктуры Міжнароднага цэнтра прамысловай кааперацыі, а таксама адпаведнае міжурадавае пагадненне аб рэгуляванні яго дзейнасці.

Краіны разглядаюць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у аўтамабілебудаванні, вытворчасці фосфарных і комплексных мінеральных угнаенняў, электратэхнічнай прамысловасці. Акрамя таго, абмяркоўвалася ўзаемадзеянне ў фармацэўтычнай галіне і сельскай гаспадарцы. Намеціліся перспектывы і ў транспартна-лагістычным супрацоўніцтве - у прыватнасці, паміж дзвюма краінамі ўзрасце колькасць авіярэйсаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі