Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Усе тры ніткі трубаправода "Дружба" з 1 ліпеня будуць уключаны ў эксплуатацыю

У свеце 04.06.2019 | 10:18
Фота з архіва
Фота з архіва

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксплуатацыя ўсіх трох нітак нафтаправода "Дружба" пачнецца 1 ліпеня, гаворыцца ў размешчаным на сайце польскай кампаніі-аператара трубаправода PERN паведамленні па выніках перагавораў у Маскве аб пастаўках расійскай нафты, паведамляе БЕЛТА.

PERN як аператар трубаправода на тэрыторыі Польшчы гатовы аператыўна аднавіць перапампоўку. Пастаўкі сыравіны часткова пачнуцца 10 чэрвеня, а 1 ліпеня ўсе тры ніткі трубаправода будуць уключаны ў эксплуатацыю.

Таксама ў паведамленні адзначаецца, што бакі ўзгаднілі працэдуру разгляду прэтэнзій нафтаперапрацоўчых заводаў, якія прымаюць сыравіну з Расіі. У сустрэчы прынялі ўдзел вытворцы, дыстрыб'ютары і спажыўцы нафты, што транспартуецца праз трубаправод "Дружба" ў Польшчу і Германію.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, нафтаправод "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу праз Беларусь, Польшчу і Украіну. Штогод кампанія-аператар польскага ўчастка нафтаправода PERN перапампоўвае ў нацыянальную сістэму амаль 50 млн т нафты з Расіі, кіруючы сеткай нафтаправодаў працягласцю 2,6 тыс. км. Кампанія таксама мае сховішчы аб'ёмам 3,5 млн куб.м і нафтавы порт у Гданьску магутнасцю 40 млн т нафты ў год. PERN ажыццяўляе пастаўкі на два НПЗ у Польшчы - у Плоцку і Гданьску, а таксама на два НПЗ у Германіі - у мясцовасцях Швет і Шпергау.

У сярэдзіне красавіка канцэрн "Белнафтахім" паведаміў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, якая паступае з Расіі па "Дружбе". У выніку шэраг краін перасталі прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту.

Крыніца забруджвання экспартнай нафты была выяўлена на ўчастку Самара - Унеча. У "Транснафце" заявілі, што забруджванне нафты ў трубаправодзе было наўмысным. Узбуджана крымінальная справа. У Следчым камітэце РФ заявілі, што брудная нафта была загружана ў нафтаправод, каб схаваць сляды крадзяжу сыравіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе