Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2020, 18:36

Усе школы і ўніверсітэты ў Італіі закрыюць з-за каранавіруса

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Італіі распарадзіўся закрыць школы і ўніверсітэты па ўсёй краіне з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19. Аб гэтым паведамляе італьянская газета La Repubblica.

Згодна з распараджэннем італьянскіх улад, навучальныя ўстановы ва ўсіх рэгіёнах Італіі будуць закрыты мінімум на 15 дзён, пачынаючы з 5 сакавіка, але не пазней за 9-е.

Прымаючы такое рашэнне, урад Італіі абапіраўся на меркаванне дзяржаўнай навуковай камісіі, якая яшчэ 3 сакавіка рэкамендавала на месяц забараніць правядзенне масавых спартыўных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. За закрыццё навучальных устаноў таксама выступіў міністр аховы здароўя Італіі Раберта Сперанца.

Паводле апошніх даных, у Італіі з-за каранавіруса COVID-19 памерла 79 чалавек, пацверджаны 2,5 тыс. выпадкаў заражэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі