Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2021, 14:41

Усе члены экіпажа Ан-26, які разбіўся пад Хабараўскам, загінулі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе шэсць чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта Ан-26, што пацярпеў крушэнне ў Хабараўскім краі, загінулі, паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

"На месцы крушэння знойдзены астанкі загінулых. Выжыўшых няма", - сказаў субяседнік агенцтва. Ён дадаў, што пошукавыя работы прадаўжаюцца.

Раней паведамлялася, што ў Хабараўскім краі знайшлі абломкі Ан-26, які прапаў з радараў. Як адзначылі ў дырэкцыі запаведнікаў Хабараўскага края, абломкі знойдзены за 3 км ад дарогі пасёлка Корфаўскага на тэрыторыі Вялікахехцырскага запаведніка.

Ан-26 знік з радараў за 38 км ад Хабараўска - як мяркуецца, у раёне Вялікахехцырскага запаведніка, сувязь з ім спынілася. На борце знаходзіліся шэсць членаў экіпажа. У экстранных службах расказалі, што прычынай ЧП, хутчэй за ўсё, стала дрэннае надвор'е.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі