23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усё больш польскіх спажыўцоў з-за інфляцыі сталі ўстрымлівацца ад вялікіх расходаў, такіх як набыццё мэблі, электронікі і бытавой тэхнікі, паведамляе выданне Rzeczpospolita.
Адзначаецца, што сумныя ў апошнія некалькі месяцаў настроі польскіх спажыўцоў у чэрвені яшчэ больш пагоршыліся.
Паводле даных апытання Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, 61 працэнт польскіх дамашніх гаспадарак лічаць, што іх фінансавы стан пагоршыцца ў бліжэйшыя 12 месяцаў, і толькі 6 працэнтаў чакаюць паляпшэння. Акрамя таго, усё больш дамашніх гаспадарак чакаюць росту беспрацоўя.
Чаканае пагаршэнне фінансавага стану спажыўцоў стала вынікам зніжэння пакупной здольнасці, у сувязі з чым прагназуецца спад спажывання ў канцы года.
Яшчэ горш палякі ацэньваюць перспектывы эканомікі краіны ў цэлым. Амаль 77 працэнтаў рэспандэнтаў чакаюць пагаршэння эканамічнай сітуацыі на працягу года.-0-