15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З сённяшняга дня адменены абмежаванні на сухапутных граніцах РФ, якія былі ўведзены з-за COVID-19, паведамляе ТАСС.
Адпаведная пастанова прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна афіцыйна апублікавана.
Спецмеры былі ўведзены больш за два гады таму - 27 сакавіка 2020 года - у разгар каранавіруса. Тады пачало дзейнічаць часовае абмежаванне руху праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходыя, рачныя і змешаныя пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Расіі.-0-