Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 жніўня 2021, 17:09

Урад Латвіі ўвёў рэжым ЧП з-за наплыву мігрантаў

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Латвіі прыняў рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча на граніцы з-за наплыву мігрантаў, паведаміла ў сваім Twitter кіраўнік МУС Марыя Голубева.

"Прынята рашэнне ўрада аб абвяшчэнні надзвычайнага становішча на граніцы Латвіі. Неадкладна будзе праведзена ўзмацненне пагранічнай бяспекі", - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе Delfi, надзвычайнае становішча ўступіць у сілу з 11 жніўня. Яно будзе дзейнічаць да 10 лістапада ў Аўгшдаўгаўскім і Краслаўскім краях, у Лудзе і Даўгаўпілсе.

Для дапамогі пагранічнікам будуць прыцягнуты Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі і Дзяржаўная паліцыя. Дзяржаўная пагранічная служба краіны працуе ва ўзмоцненым рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі