ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 31 сакавіка 2023
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 чэрвеня 2022, 11:17

Урад Японіі створыць штаб для вырашэння праблем павышэння цэн

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар урада Японіі Хіракадзу Мацуна анансаваў стварэнне рабочай групы, якая будзе займацца вырашэннем праблем, звязаных з даходамі насельніцтва і ростам цэн у краіне, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, японскі ўрад мае намер сачыць за сітуацыяй з цэнамі ў краіне і прымаць адпаведныя меры. У прыватнасці, вырашэнне праблемы росту цэн будзе ўскладзена на спецыяльна створаны штаб, які пачне працаваць з наступнага тыдня.

Японская эканоміка апошнім часам сутыкнулася з павышэннем цэн на паліўным рынку. Разам з аслабленнем іены гэта прывяло да росту інфляцыі. 16-17 чэрвеня ў краіне праходзіць пасяджэнне Банка Японіі, па выніку якога будзе вызначана манетарная палітыка краіны на бліжэйшы перыяд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі