Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Урад Францыі рыхтуе закон супраць агрэсіўных удзельнікаў маніфестацый

У свеце 08.01.2019 | 15:18

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп аб'явіў аб планах урада зрабіць больш строгімі меры адказнасці для ўдзельнікаў несанкцыянаваных пратэстаў, якія ўжо сем тыдняў працягваюцца ў Францыі. Аб гэтым паведамляе ВВС.

Эдуар Філіп у эфіры тэлеканала TF1 заявіў, што ўрад падтрымае новае заканадаўства, якое прадугледжвае пакаранне для тых, хто не выконвае патрабаванне заяўляць аб пратэснай акцыі, хто прымае ўдзел у забароненых дэманстрацыях, а таксама тых, хто прыходзіць на дэманстрацыі ў масках, якія хаваюць твар. Вядомым правапарушальнікам будзе забаронена прымаць удзел у дэманстрацыях, дакладна гэтак жа, як вядомым футбольным хуліганам забаронена з'яўляцца на стадыёнах.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Францыі, у новым заканадаўстве акцэнт будзе зроблены на тым, што за ўрон, прычынены бізнесу або ўласнасці ў час вулічных пратэстаў, павінны будуць плаціць парушальнікі спакою, а не падаткаплацельшчыкі. "Калі мы хочам абараніць свабоду дэманстрацыі, мы павінны змяніць наш закон", - падкрэсліў Эдуар Філіп. Законапраект будзе вынесены на разгляд парламента ў пачатку лютага.

Як паведамляе французская газета Le Figaro, Эдуар Філіп удакладніў, што з пачатку акцый пратэсту "жоўтых камізэлек" вынесены абвінаваўчыя прыгаворы ў адносінах да амаль 1 тыс. удзельнікаў беспарадкаў. "Увогуле 5,6 тыс. чалавек былі затрыманы, з іх 1 тыс. былі асуджаны", - заявіў кіраўнік урада.

Урад Францыі прыняў рашэнне забяспечыць значную мабілізацыю праваахоўных органаў. Паводле слоў прэм'ера, у час новай хвалі пратэстаў у будучыя выхадныя будзе задзейнічана 80 тыс. супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Рух "жоўтых камізэлек" узнік у Францыі ў сярэдзіне лістапада. Маніфестанты абвінавачваюць уладу ў неэфектыўным кіраванні краінай і недастатковых мерах па барацьбе з беднасцю. Паступова рух, паводле слоў прадстаўнікоў улад, радыкалізаваўся пад уплывам экстрэмісцкіх элементаў. У краіне прайшлі ўжо восем агульнанацыянальных дзён пратэсту, некаторыя з якіх не абышліся без сур'ёзных сутычак з паліцыяй, а таксама падпалаў і грабяжу. У ходзе беспарадкаў загінулі шэсць чалавек і яшчэ каля 1,4 тыс. атрымалі траўмы. Не менш як чатыры паліцэйскія атрымалі раненні ў час апошняй маніфестацыі "жоўтых камізэлек" 5 студзеня ў горадзе Манпелье (дэпартамент Эро). У снежні прэзідэнт Эмануэль Макрон пайшоў на шэраг эканамічных уступак, аднак ужо ў навагоднім звароце яго тон змяніўся. Ён заявіў, што ўрад прадоўжыць праграму эканамічных рэформ і "не будзе патураць пры забеспячэнні грамадскага парадку".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Небяспека вясенніх выпальванняў Агонь на прысядзібным участку, паблізу збудаванняў можа стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон.