Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2021, 11:24

Урачы назвалі сярэднюю працягласць захворвання на каранавірус

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На каранавірус хварэюць у сярэднім 11 дзён, аднак некаторыя могуць выздаравець намнога хутчэй. Аб гэтым расказалі ўрачы Расспажыўнагляду, пішуць "Известия".

Намеснік дырэктара па клінічнай рабоце Маскоўскага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Г.Н. Габрычэўскага доктар медыцынскіх навук Таццяна Ружанцова расказала, што чалавек можа хварэць да 28 дзён, растлумачыўшы, што пасля 14-га дня працягласць хваробы звязана з рознымі ўскладненнямі. "У некаторых выпадках сімптомы ўскладненняў застаюцца на працягу больш як трох месяцаў, да паўгода, часам даўжэй", - сказала яна.

У сваю чаргу малодшы навуковы супрацоўнік клінічнага аддзела інстытута ўрач-тэрапеўт Дар'я Хаўкіна паведаміла, што працягласць захворвання на каранавірус залежыць ад своечасова пачатага правільнага лячэння і індывідуальных асаблівасцей арганізма чалавека.

Урачы таксама адзначылі, што тыя, хто вакцынаваўся ад COVID-19, хварэюць значна менш, чым невакцынаваныя.

Раней, 30 верасня, кіраўнік прафсаюза фельчараў Дзмітрый Белякоў сказаў, што восенню 2021 года сімптомы каранавіруса змяніліся: хваробу спачатку можна зблытаць з прастудай або грыпам. У захварэлых на COVID-19 таксама могуць назірацца болі ў горле, высокая тэмпература, галавакружэнне, глухата і страта нюху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі