ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2021, 12:45

"Урачы без меж": пагранічнікі з Польшчы і Літвы білі бежанцаў нагамі і выкарыстоўвалі элетрашокеры

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саветнік па гуманітарных пытаннях міжнароднай арганізацыі "Урачы без меж" (MSF) Кайл МакНэлі расказаў аб зверствах, якія ўчыняюцца польскімі і літоўскімі пагранічнікамі ў адносінах да бежанцаў, паведамляе брытанская газета The Guardian.

"Сітуацыя адчайная, і яна пагаршаецца", - сказаў Кайл МакНэлі.

Паводле слоў саветніка MSF, ён "сваімі вачамі бачыў траўмы, атрыманыя людзьмі ў выніку нападзення пагранічнікаў з Польшчы і Літвы".

"Людзі расказвалі, што іх білі прыкладам пісталета, білі нагамі па рэбрах, білі токам у шыю, а ўсе іх рэчы адабралі або знішчылі еўрапейскія пагранічнікі. Гэта непрымальна і павінна спыніцца цяпер жа", - заклікаў Кайл МакНэлі.

Гуманітарны крызіс на граніцы пагаршаецца, а разам з ім расце варожасць польскай паліцыі і ваенных, расказваюць карэспандэнты The Guardian, якія пабылі на месцы падзей. На граніцы з мэтай дэманстрацыі сілы знаходзяцца амаль 20 тыс. польскіх пагранічнікаў і ваеннаслужачых. З калонак на граніцы з боку Польшчы гучыць закальцаваны запіс: "Увага! Увага! Перасячэнне польскай граніцы дазволена толькі у прапускных пунктах". Гэта злавеснае папярэджанне адрасавана тысячам прасіцеляў прыстанішча, якія сабраліся па іншы бок калючага дроту, што праходзіць паміж Польшчай і Беларуссю.

Бежанцы, якім удаецца прайсці на польскую тэрыторыю, жорстка выцясняюцца пагранічнікамі. Праўда, некаторым усё ж удаецца дабрацца да Варшавы, схаваўшыся ў густых лясах. Карэспандэнты The Guardian сустрэлі групу з трох курдскіх сем'яў з іракскага Дахука. Сярод іх было не менш за восем дзяцей. Людзі расказалі, што ім давялося пакінуць сваю краіну з-за страху адплаты з боку былых членаў тэрарыстычнай арганізацыі ІД. Гэтыя сем'і ўжо дзевяць разоў спрабавалі перасекчы граніцу, але кожны раз іх лавілі і выштурхоўвалі назад.

Паводле даных MSF, адна сірыйская сям'я правяла ў лесе на польскім баку граніцы 21 дзень, перш чым яе прымусілі вярнуцца. Адзіныя, хто спрабаваў дапамагчы гэтым людзям, - мясцовыя жыхары, якія рызыкавалі ўласнай бяспекай, спрабуючы выратаваць бежанцаў.

На фоне гэтага ўрад Польшчы спрабуе стварыць негатыўны вобраз бежанцаў. Так, у пачатку кастрычніка польскія ўлады выступалі ў прэсе з заявамі, што бежанцы паводзяць сябе дзіўна і, магчыма, знаходзяцца пад наркатычным уздзеяннем.

Прадстаўнік фонду "Выратаванне" і каардынатар Цэнтра дапамогі іншаземцам у Варшаве Ганна Хмялеўская лічыць такія заявы фэйкам. "У нас няма інфармацыі аб такіх гісторыях, і для мяне гэта гучыць як фэйкавыя навіны, з-за якіх бежанцы выглядаюць небяспечнымі, а Беларусь - дрэннай", - адзначыла Ганна Хмялеўская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі