Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 сакавіка 2022, 11:58

Урач расказала, якія невылечныя паталогіі правакуе каранавірус

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каранавірус здольны справакаваць з'яўленне паталогій, якія ў далейшым не паддаюцца лячэнню і застаюцца назаўсёды. Аб гэтым расказала "Вечерней Москве" ўрач-інфекцыяніст Алена Мескіна, інфармуе РІА "Навіны".

Як адзначыла спецыяліст, па выніках апошніх лабараторных даследаванняў адно з галоўных наступстваў у 15 працэнтаў пацыентаў, якія перанеслі каранавірус, - развіццё цукровага дыябету першага і другога тыпу. Так, у двух з гэтых 15 працэнтаў дыябет пачаў прагрэсіраваць з-за COVID-19. "Гэта значыць, у іх арганізме ўзбуджальнік ужо быў, проста кавід даў штуршок яго ранняму праяўленню. А ў астатніх 13 працэнтаў, хто праходзіў даследаванне, ён узнік упершыню як прамое і негатыўнае наступства пасля хваробы", - расказала Алена Мескіна.

Урач звярнула ўвагу на хваробу, якая стала практычна масавай сярод тых, хто перахварэў на інфекцыю, - фіброз лёгкіх. У часткі пацыентаў можа з'явіцца тырэаідзіт - запаленчае пашкоджанне шчытападобнай залозы, якое хутка можа перайсці ў хранічную стадыю.

Сярод наступстваў таксама адзначаецца запаленне мышцаў сэрца, інфаркты і інсульты. "На жаль, каранавірус б'е па сэрцы, што прыводзіць да развіцця інфаркту і запалення сардэчнай мышцы, якую называюць яшчэ міякардытам. Кардыясклероз - яшчэ адно небяспечнае наступства, пры якім у хворага нармальныя мышачныя тканкі ў міякардзе замяшчаюцца на неэластычныя і жорсткія ўтварэнні", - прадоўжыла Алена Мескіна. Паводле яе слоў, названыя наступствы могуць з'явіцца ў перыяд прагрэсіравання посткавіднага сіндрому. У сувязі з гэтым мае сэнс прайсці дадатковыя абследаванні нават пры адсутнасці скаргаў на здароўе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі