Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лютага 2022, 10:11

Урач: наступствам пандэміі для чалавецтва стануць хранічныя захворванні

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля заканчэння пандэміі COVID-19 чалавецтва сутыкнецца з комплексам хранічных захворванняў. Такое меркаванне выказаў галоўны прафілактолаг УрФА доктар медыцынскіх навук Сяргей Токараў, піша газета "Известия".

Паводле яго слоў, пасля заканчэння пандэміі мы атрымаем фактычна "камарбідную" нацыю, гэта значыць людзей, якія будуць мець адразу некалькі хранічных неінфекцыйных захворванняў. "Гэта і пашкоджанні цэнтральнай нервовай сістэмы, сасудзістай і сардэчна-сасудзістай, парушэнні з боку імуннай сістэмы, а таксама сістэмныя і аўтаімунныя захворванні", - адзначыў ён.

Токараў лічыць, што сістэме аховы здароўя трэба будзе распрацаваць навукова абгрунтаваныя падыходы да рэабілітацыі пацыентаў з рознымі ўскладненнямі пасля каранавіруса.

Раней урач-тэрапеўт, імунолаг Ірына Ярцава расказала, што тым, хто перанёс амікрон-штам, трэба спаць па 8-10 гадзін на працягу двух-трох тыдняў. Так арганізм хутчэй адновіцца і бядзе лягчэй спраўляцца са штодзённымі нагрузкамі. Таксама справіцца з наступствамі амікрона дапамогуць багатае піццё і правільнае харчаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі