Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2021, 11:27

Універсітэты ЗША зробяць вакцынацыю абавязковай умовай для пражывання ў інтэрнаце

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студэнтам Ельскага і Калумбійскага ўніверсітэтаў ЗША будзе неабходна вакцынавацца ад каранавіруса для таго, каб мець магчымасць пражываць у інтэрнаце. Аб гэтым у панядзелак паведаміў тэлеканал Fox News.

Такое патрабаванне ўступіць у сілу восенню, калі пачнецца новы навучальны год. Акрамя вышэйзгаданых ВНУ такое рашэнне прынялі і іншыя ўніверсітэты, якія ўваходзяць у "Лігу плюшчу" - Карнелскі і Браўноўскі.

Выключэннем для прымянення новых патрабаванняў могуць стаць толькі медыцынскія або рэлігійныя прычыны. Калумбійскі ўніверсітэт таксама паведаміў, што дапаможа вакцынавацца студэнтам, якія не паспеюць зрабіць гэтага да восені.

Раней федэральныя Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША паведамілі, што вакцынацыя ад новага каранавіруса стала даступная ўсім жыхарам краіны, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 у ЗША перавышае 31,7 млн. Колькасць смяротных выпадкаў склала 567,6 тыс. Краіна па абодвух паказчыках займае першае месца ў свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі