ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 мая 2019, 11:27

Уладзімір Зяленскі афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі. Фота AFP
Уладзімір Зяленскі. Фота AFP

20 мая, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Уладзімір Зяленскі афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Украіны. Урачыстая цырымонія прынясення прысягі ўкраінскаму народу прайшла сёння на пасяджэнні Вярхоўнай рады.

Тэкст прысягі Уладзімір Зяленскі зачытаў, паклаўшы руку на Канстытуцыю Украіны і Перасапніцкае Евангелле.

Пасля гэтага старшынствуючы на пасяджэнні старшыня Вярхоўнай рады Андрэй Парубій запрасіў Уладзіміра Зяленскага заняць афіцыйнае месца прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай радзе.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Таццяна Сліпачук уручыла Уладзіміру Зяленскаму пасведчанне прэзідэнта Украіны, а старшыня Канстытуцыйнага суда Наталля Шаптала - знак прэзідэнта, булаву і гербавую пячатку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі