Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лістапада 2021, 09:53

Улады ЗША маюць намер адобрыць бустарныя прышчэпкі ад COVID-19 для ўсіх дарослых

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады ЗША маюць намер адобрыць бустарныя прышчэпкі ад COVID-19 для ўсіх дарослых. Аб гэтым паведамляе амерыканская газета Politico са спасылкай на ўпраўленне па пытаннях якасці прадуктаў харчавання і медыкаментаў пры Міністэрстве аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША, перадае ТАСС.

Чакаецца, што ў пятніцу ведамства дазволіць прымяненне бустарных (трэціх) доз вакцыны супраць каранавіруса ад кампаній Pfizer і BioNTech, а таксама аналагічнага прэпарату карпарацыі Moderna для ўсіх паўналетніх жыхароў краіны. Гэты крок зробіць рэвакцынацыю даступнай для мільёнаў амерыканцаў старэйшых за 18 гадоў, што асабліва актуальна перад зімовымі святамі. Як канстатуецца ў публікацыі, у адміністрацыі ЗША расце занепакоенасць "нядаўнім павелічэннем колькасці выпадкаў заражэння новым каранавірусам у краіне".

У верасні Упраўленне па пытаннях якасці прадуктаў харчавання і медыкаментаў ЗША дазволіла рэвакцынацыю ад каранавіруса некалькіх найбольш слабаабароненых груп насельніцтва прэпаратам ад Pfizer і BioNTech. У кастрычніку было адобрана прымяненне для гэтых жа мэт вакцыны ад Moderna.

Названыя вытворцы дабіваюцца таго, каб іх прэпаратамі можна было рэвакцынаваць у ЗША не толькі слабаабароненыя групы грамадзян, але і ўсіх дарослых жыхароў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі