Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2022, 09:49

Улады Латвіі адмовіліся рэгуляваць цэны на прадукты, якія істотна выраслі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Латвіі не плануюць умешвацца ў сітуацыю з істотным падаражаннем харчовых тавараў і дапамагаць зніжаць цэны. Аб гэтым заявіла загадчык аддзела аналітыкі Міністэрства эканомікі балтыйскай рэспублікі Дацэ Зіле, паведамляе RuBaltic.

На думку Дацэ Зіле, цэны на прадукты харчавання былі нізкімі "даволі доўгі час", але цяпер вельмі шмат фактараў склалася разам і выклікала непазбежны рост цэн.

Таксама яна звярнула ўвагу, што найбольш значным з'яўляецца рост цэн на паліва, які павысіў узровень спажывецкіх цэн. Акрамя таго, моцна падаражэлі энергарэсурсы, а для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці гэта вельмі значны рэсурс. Яна прызнала, што такі рост складана кампенсаваць, таму прадпрымальнікі страчваюць прыбытак.

"Я хачу сказаць, што сусветны рост цэн можа мець і станоўчы ўплыў. Пры росце цэн і попыту для латвійскіх экспарцёраў гэта магчымасць асваення новых рынкаў. У вытворцаў і перапрацоўшчыкаў ёсць магчымасць выходзіць на новыя рынкі і атрымліваць з іх прыбытак. У сумнай сітуацыі ёсць і станоўчы бок", - лічыць Дацэ Зіле.

Акрамя таго, яна падкрэсліла, што дзяржава не плануе ўмешвацца ў сітуацыю і неяк рэгуляваць узровень цэн.

"Мы падтрымліваем свабодны рынак. І калі ў некага ўзнікнуць складанасці з набыццём прадуктаў харчавання, то па аналогіі, як у канцы мінулага года, урад прыме рашэнне аб падтрымцы. Але рэгуляваць цэны мы не плануем", - рэзюмавала прадстаўнік Мінэканомікі Латвіі.

Як паведамляе Delfi, у Латвіі гадавая інфляцыя ў сакавіку дасягнула 11,5 працэнта. Банкаўскія аналітыкі прагназуюць, што да пачатку лета інфляцыя наблізіцца ўжо да 15 працэнтаў. Даражэюць практычна ўсе тавары і паслугі, але больш за ўсё - прадукты харчавання, транспарт, жыллё. Латвія, на думку эканамістаў, яшчэ не ў поўнай меры адчула павышэнне цэн на энергарэсурсы - пік прыпадзе на восень, калі зноў падключаць ацяпленне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі