Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 ліпеня 2021, 17:55

Улады Кубані даручылі падрыхтавацца да эвакуацыі людзей з падтопленых раёнаў

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў у Сочы правёў пасяджэнне камісіі па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, у ходзе якога даручыў падрыхтаваць пункты часовага размяшчэння для жыхароў падтопленых раёнаў пры пагаршэнні надвор'я, паведамляюць "Известия" са спасылкай на сайт адміністрацыі краю.

"З берагоў выйшлі рэкі Адлерскага, Хосцінскага і Лазараўскага раёнаў. Мы павінны быць гатовы да любога развіцця падзей, каб пазбегнуць трагічных наступстваў", - адзначыў Кандрацьеў. Паводле яго слоў, трэба разгарнуць пункты часовага размяшчэння для эвакуіраваных грамадзян з трохдзённым запасам прадуктаў харчавання.

Як дадаў мэр Сочы Аляксей Капайгародскі, сітуацыя ў горадзе-курорце з-за надвор'я застаецца напружанай, але ўлады яе кантралююць. "З-за вялікіх ападкаў, што прадаўжаюцца ўжо больш за суткі, аператыўныя службы працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасці. Пры неабходнасці мы гатовы павялічыць колькасць спецыялістаў, задзейнічаных у ліквідацыі наступстваў", - дадаў ён.

З 4 ліпеня на курорце дзейнічае штармавое папярэджанне. З-за паводкі пацярпелі пляжныя тэрыторыі Адлерскага і Хосцінскага раёнаў Сочы. Для наведвання недаступны аб'екты паказу на тэрыторыі Сочынскага нацыянальнага парку. Адменены аглядныя экскурсіі ў напрамку Краснай Паляны і Алімпійскага парку.

Лівень з ураганным ветрам абрушыўся на Сочы 4 ліпеня. Улады аб'явілі штармавое папярэджанне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі