Сцяг Панядзелак, 14 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лютага 2018, 18:48

Улады Кітая ўводзяць забарону на распаўсюджванне несапраўднай інфармацыі ў мікраблогах

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя па кіберпрасторы Кітая абнародавала пастанову, якая абавязвае аператараў мікраблогаў устанаўліваць сістэмы для ўстаранення несапраўднай інфармацыі, якая распаўсюджваецца на іх платформах, паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што пастаўшчыкі паслуг павінны прыняць меры для прадухілення распаўсюджвання несапраўднай інфармацыі, а таксама неадкладна публікаваць абвяржэнні, калі такія матэрыялы былі распаўсюджаны карыстальнікамі.

Таксама аператары мікраблогаў абавязаны "садзейнічаць эканамічнаму развіццю краіны, служыць грамадству і прапагандаваць асноўныя сацыялістычныя каштоўнасці".

Мікраблогі сталі вельмі папулярныя ў кітайскім сегменце інтэрнэту. Многія грамадзяне Кітая карыстаюцца імі для чытання навін, перапіскі, ажыццяўлення пакупак, аказання і атрымання розных паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі