Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2021, 13:53

Улады Кіева прадоўжылі строгі каранцін у горадзе да 30 красавіка

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кіеве прадоўжылі строгія каранцінныя абмежаванні да 30 красавіка, паведамляе агенцтва УНН.

"Паколькі эпідэміялагічная сітуацыя ў сталіцы істотна не паляпшаецца, сёння раніцай камісія па надзвычайных сітуацыях горада прыняла рашэнне аб прадаўжэнні строгіх абмежавальных мерапрыемстваў у Кіеве на 2 тыдні, гэта значыць да 30 красавіка. У нас няма іншага выбару. Інакш медыцынская сістэма не справіцца з такой колькасцю хворых. І смярцей будзе яшчэ больш", - сказаў мэр Кіева Віталь Клічко.

Застануцца закрытымі школы і дзіцячыя сады, установы грамадскага харчавання будуць працаваць навынас. Грамадскі транспарт, у тым ліку метро, працуе па спецпропусках: выключна для перавозак работнікаў прадпрыемстваў крытычнай інфраструктуры.

З 5 красавіка ў Кіеве ўвялі больш строгія абмежаванні, якія павінны былі дзейнічаць як мінімум да 16 красавіка.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 ва Украіне 1 939 901. Колькасць смяротных выпадкаў склала 39 950.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі