ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2021, 19:06

 Улады Японіі заявілі аб крызісе ў барацьбе з COVID-19

 7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Японіі Ёсіхідэ Суга заявіў на прэс-канферэнцыі, што ў краіне наступіў крызіс у барацьбе з COVID-19, паведамляе ТАСС.

"Ва ўсіх рэгіёнах імкліва расце колькасць заражаных, i распаўсюджванне інфекцыі ідзе небывалымі тэмпамі. У канцы мінулага тыдня за суткі было выяўлена больш за 20 тыс. выпадкаў інфіцыравання, у сувязі з чым сітуацыя ў гэтай сферы стала крызіснай", - падкрэсліў Ёсіхідэ Суга.

Між тым прэм'ер адзначыў, што ўрад не мае намеру ў сувязі з пагаршэннем эпідабстаноўкі аб'яўляць у краіне лакдаўн, паколькі, на думку Ёсіхідэ Сугі, "больш эфектыўнай мерай будзе правядзенне далейшай вакцынацыі насельніцтва".

Па стане на 17 жніўня ў Японіі 49,7 працэнта насельніцтва атрымалі адну дозу вакцыны ад каранавіруса, 37,6 працэнта - дзве дозы. Тым не менш 13 жніўня ў краіне быў зафіксаваны чарговы сутачны максімум заражэнняў каранавірусам - 20 293 выпадкі. У гэты ж дзень адпаведны антырэкорд быў абноўлены і ў Токіа - 5 773 выпадкі.

Каб стрымаць распаўсюджванне інфекцыі, японскі ўрад сёння вырашыў прадоўжыць да 12 верасня рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Токіа і яшчэ пяці прэфектурах. Акрамя таго, дзеянне рэжыму было дадаткова пашырана на сем прэфектур. Да 12 верасня яшчэ ў 16 прэфектурах будуць узмоцнены меры супраць каранавіруса. Гэта прадугледжвае, у прыватнасці, забарону на продаж алкаголю ва ўстановах грамадскага харчавання і абмежаваны допуск гледачоў на масавыя мерапрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі