Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Улады Францыі ацанілі страты ад руху "жоўтых камізэлек" у памеры 2,5 млрд еўра

У свеце 15.11.2019 | 13:35
Фота   AP
Фота AP

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыі пратэстаў "жоўтых камізэлек" абышліся французскай эканоміцы ў памеры 2,5 млрд еўра, паведамляе радыё RTL са спасылкай на даныя ўрада Францыі.

Асноўныя страты былі нанесены кампаніям і персаналу гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, а таксама сферы гандлю і абслугоўвання - з-за дэманстрацый іх работа была часова паралізавана, а 75 тыс. супрацоўнікаў аказаліся часткова беспрацоўнымі.

Паводле даных улад, маніфестантамі былі разрабаваны або спалены 13 тыс. прадпрыемстваў. Страхавым кампаніям давялося выплаціць ім 230 млн еўра кампенсацыі.

Амаль 5 тыс. прадпрыемстваў, каб пазбегнуць банкруцтва і аднавіць свой бізнес, звярнуліся да дзяржавы з просьбай адтэрмінаваць падатковыя выплаты і ўзносы ў фонд сацыяльнага страхавання на агульную суму 460 млн еўра.

Рух "жоўтых камізэлек" узнік у Францыі ў сярэдзіне лістапада 2018 года ў знак пратэсту супраць росту цэн і падаткаў. Паступова рух радыкалізаваўся - маніфестацыі часта суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй, пагромамі і марадзёрствам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.