Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 жніўня 2020, 18:19

Украіна з-за крызісу страціла дзясятую частку знешняга гандлю

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2020 года склаў $55,480 млрд, гэта на 10 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Такія даныя мытнай статыстыкі Украіны прыводзіць РБК-Украіна.

Такім чынам, зніжэнне тавараабароту ў чэрвені крыху паскорылася, паколькі за студзень-чэрвень спад быў на ўзроўні 9 працэнтаў.

Паводле даных Дзяржаўнай мытнай службы Украіны, экспарт тавараў з краіны за першыя сем месяцаў 2020 года склаў $26,632 млрд, што на 7 працэнтаў менш, чым у мінулым годзе, імпарт скараціўся на 13 працэнтаў да $28,848 млрд. Адмоўнае сальда зафіксавана на ўзроўні $2,216 млрд.

Паводле прагнозу Нацыянальнага банка Украіны, з-за свужэння знешняга попыту ў 2020 годзе спад сусветных цэн на тавары, якія пераважаюць ва ўкраінскім экспарце, павялічыцца ў параўнанні з папярэднім годам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі