22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна падпісала пагадненне з Турцыяй і ААН аб экспарце збожжа. Такі ж люстраны дакумент падпіша расійскі бок, паведамляе ўкраінскае выданне "Страна".
Пагадненне падпісалі міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў, міністр абароны Турцыі Хулусі Акар і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Кантроль над партамі "Адэса", "Чарнаморск" і "Паўднёвы", праз якія будуць экспартаваць збожжа, на падставе падпісанага дакумента застаецца за Кіевам. Знаходжанне ў гэтых партах расійскіх суднаў не прадугледжваецца. Дазволена знаходзіцца толькі тым суднам, якія павінны будуць вывозіць збожжа і звязаныя з ім харчовыя прадукты.
Як паведаміў раней памочнік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, Расія і Украіна асобна падпішуць пагадненні па вывазе збожжа з Турцыяй і ААН.-0-