
13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Стамбуле сёння стартуе чарговы этап перагавораў па збожжы паміж Украінай і Расіяй, паведамляе Euronews.
Пасрэднікам перагавораў з'яўляецца ААН. Перагаворшчыкі будуць сустракацца 13 і 14 ліпеня ва ўрадавым будынку на беразе Басфора.
Галоўная тэма абмеркавання - экспарт украінскага збожжа, якое цяпер чакае адгрузкі ў партах. Размова ідзе пра 22 млн т збожжа. Расійскі бок адзначаў, што хоча мець магчымасць праводзіць надгляд грузаў, каб не дапусціць кантрабанды зброі. А ўкраінскія прадстаўнікі выказалі надзею, што пад эгідай ААН пытанне з адгрузкай збожжа знойдзе сваё вырашэнне.-0-