
Фота з архіва
27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна ажыццявіла больш за 660 кібер- і DoS-атак супраць бізнескампаній і ўстаноў у Беларусі і Расіі. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце El Pais заявіў кіраўнік Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў, паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, Украіна стварыла "першую ў свеце" кіберармію, у складзе якой на сённяшні дзень лічыцца 300 тыс. чалавек. Міністр заявіў, што ўдзел у гэтай структуры добраахвотны, арганізацыя работы вядзецца праз Telegram, дзе штодзённа выкладваюцца заданні. Асабістага кантакту з "кіберваланцёрамі" ва ўкраінскіх улад няма.
"Мы ажыццявілі больш за 660 кібератак і DoS-атак супраць бізнесу, кампаній, банкаў і ўстаноў Расіі і Беларусі", - заявіў Міхаіл Фёдараў.-0-