Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 сакавіка 2020, 09:04

УЕФА забараніла перадматчавыя рукапацісканні з-за каранавіруса

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэстыжны тэнісны турнір у амерыканскім Індыян-Уэлсе з агульным прызавым фондам амаль $20 млн адменены з-за каранавіруса. Аб гэтым заявілі арганізатары спаборніцтваў.

Турнір у Індыян-Уэлсе традыцыйна адкрывае серыю спаборніцтваў у ЗША, наступным з якой павінен стаць турнір у Маямі (24 сакавіка - 4 красавіка). Арганізатары спаборніцтваў у Індыян-Уэлсе адзначаюць, што цяпер прапрацоўваецца пытанне аб правядзенні турніру ў іншыя тэрміны.

Таксама Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) у сувязі з небяспекай распаўсюджвання каранавіруса аб'явіў, што ігракі не будуць абменьвацца рукапацісканнямі са сваімі сапернікамі і суддзямі згодна з перадматчавым пратаколам. Гэта прадпісанне будзе дзейнічаць ва ўсіх матчах турніраў УЕФА і адпавядае рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па мінімізацыі патэнцыяльнай перадачы віруса COVID-19. У бліжэйшыя аўторак і сераду ў Еўропе адбудуцца матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў чацвер пройдуць сустрэчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі