Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 снежня 2021, 09:14

У ЗША зафіксаваны першы смяротны зыход ад амікрон-штама каранавіруса

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы смяротны зыход ад заражэння амікрон-штамам каранавіруса зафіксаваны ў ЗША. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал АВС.

Паводле даных тэлеканала, памерлы пацыент - мужчына ва ўзросце каля 50 гадоў з акругі Харыс у штаце Тэхас, ён не праходзіў вакцынацыю і меў праблемы са здароўем. Раней у панядзелак федэральныя цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША паведамілі, што амікрон-варыянт каранавіруса стаў дамінуючым у краіне. Паводле даных, сабраных за мінулы тыдзень, ён быў выяўлены ў больш як 73 працэнтаў заражаных. У шэрагу абласцей, у тым ліку на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе краіны, доля інфіцыраваных амікрон-штамам перавышае 90 працэнтаў.

У цэлым у ЗША, паводле ацэнак Універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць інфіцыраваных дасягнула ўжо 51 млн, памерлі 807,5 тыс. чалавек. Пры гэтым за апошнія чатыры тыдні заразіліся звыш 3 млн чалавек, памерлі больш за 34,3 тыс. Краіна прадаўжае займаць першае месца ў свеце па гэтых двух паказчыках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі