Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 снежня 2019, 10:13

У ЗША з-за снежнага шторму адменены 800 авіярэйсаў

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снежны шторм абрушыўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, адменены 800 авіярэйсаў, яшчэ больш за 6,5 тыс. затрымліваюцца, паведамляе CNN.

Дрэннае надвор'е прывяло ўжо да некалькіх інцыдэнтаў. У штаце Паўднёвая Дакота з-за завеі ўпаў лёгкаматорны самалёт, у выніку чаго загінулі дзевяць чалавек, тры паранены. У штаце Нью-Ёрк у аэрапорце Буфала Ніягара самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, інфармацыя аб пацярпелых не паступала.

Як паведамляе Associated Press, у Нью-Ёрку з-за снегападаў сёння закрыты школы. Паводле даных паліцыі, у мегаполісе з-за абледзянення дарог 1 снежня здарылася больш за 550 аварый. Шматлікія ДТЗ зафіксаваны таксама ў суседняй Пенсільваніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі